top of page

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

– асноўны дакумент іх дзяржаўнага ўлiку. Унясенне аб'екта ў спіс – ключавое рашэнне, якое азначае ўзяцце помніка пад апеку дзяржаўных органаў. У гэты момант у яго жыцці адбываюцца дзве радыкальныя змены:

  • захаванне аб'екта дэкларуецца прыарытэтным над усімі іншымі рэжымамі яго існавання;

  • уключэнне ў спіс легітымізуе права на ўдзел у прыняцці рашэнняў адносна лёса аб'екта з боку экспертаў, грамадскасці ды мясцовых супольнасцяў.

Ухвалены ўпершыню французскай Камісіяй гістарычных помнікаў у 1840 г., спіс помнікаў стаў найбольш распаўсюджаным інструментам кіравання культурнай спадчынай. Цягам больш за паўтара стагоддзя ў свеце сфармаваліся сістэмы аховы, што прапануюць розныя балансы захавання і выкарыстання аб'ектаў, спосабы ўзгаднення рашэнняў па іх, а таксама варыянты кампенсацый за аслабленне правоў уласнасці.

Хутка споўніцца 30 год, як Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе самастойнае кіраванне аб'ектамі ўласнай культурнай спадчыны. Гэты кароткі па гістарычных мерках прамежак умясціў неверагодныя змены ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. Змянялася і ахоўнае заканадаўства. 

Сёння Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь змяшчае амаль 5,5 тыс. нерухомых аб'ектаў спадчыны, і гэта лічба расце. 

Наспеў час правесці агляд склаўшыхся практык як папаўнення спіса, гэтак і кіравання ўключанымі ў яго аб'ектамі.
Тэма
Удельнікам
%D0%92%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D1%87%D0%

Мы запрашаем да ўдзелу:

  • Прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, адказных за ахову гісторыка-культурнай спадчыны
  • Удзельнікаў экспертных саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны
  • Супрацоўнікаў устаноў культуры
  • Прадстаўнікоў грамадскасці, а таксама мясцовых супольнасцяў
  • Уласнікаў аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;
  • Архітэктараў і рэстаўратараў
  • Даследчыкаў і іншых зацікаўленых асоб

Далучайцеся, каб:

  • Вывучыць сітуацыю з захаваннем і аднаўленнем розных катэгорый нерухомай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс

  • Наладзіць дыялог з партнёрамі ў справе захавання і аднаўлення помнікаў: дзяржаўнымі органамі, экспертамі, грамадскасцю, уласнікамі і прадстаўнікамі мясцовых супольнасцяў

  • Вылучыць найлепшыя практыкі кіравання аб'ектамі нерухомай спадчыны і вызначыць перспектывы для рэфармавання ахоўнага і рэстаўрацыйнага заканадаўства ў Беларусі

Праграма

Секцыя 1

Нацыянальны ўзровень:

Сістэмнае рэгуляванне працэсаў аховы і рэстаўрацыі

  • Якую ролю граюць дзяржаўныя экспертныя саветы? Ці дастатковы ўдзел грамадскасці ў кіраванні?

  • Наколькі аптымальная сістэма ўзгаднення праектных рашэнняў пры рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў?

  • Як працэдуры Міністэрства культуры ў дачыненні да помнікаў суадносяцца з працэдурамі іншых органаў кіравання?

  • Якія катэгорыі ўласнікаў аб'ектаў спадчыны найбольш эфектыўныя?

  • Якога кшталту дзяржаўная падтрымка патрабуецца ўласнікам і мясцовым органам кіравання?

Секцыя 2

Лакальны ўзровень:

Мясцовыя праблемы і асаблівасці кіравання аб'ектамі спадчыны

  • Ці могуць рэгіянальныя ўлады або мясцовыя супольнасці браць большы ўдзел у кіраванні аб'ектамі спадчыны? Ці гатовы яны да адказнасці?

  • Як зрабіць грамадскія слуханні эфектыўным інструментам прыняцця рашэнняў?

  • Што адбываецца з інвестыцыйнай прывабнасцю аб'ектаў пасля ўключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей?

  • Ці існуюць эфектыўныя практыкі захавання і аднаўлення аб'ектаў без уключэння ў Дзяржаўны спіс?

Секцыя 3

Асобныя катэгорыі

гісторыка-культурных каштоўнасцей

  • Як складваецца сітуацыя з гістарычнымі могілкамі, сінагогамі, сядзібамі, храмамі, драўлянай архітэктурай, архітэктурай мадэрнізму, археалагічнымі аб'ектамі і інш?

  • Ці сапраўды ўнясенне аб'ектаў у дзяржаўны спіс садзейнічае іх лепшай захаванасці?

  • Якім катэгорыям аб'ектаў спіс дапамагае, а для якіх ён не самы эфектыўны?

Арганізатары

ICOMOS trass-3.png

Грамадскае аб'яднанне, якое займаецца падтрымкай і прасоўваннем тэорый, метадалогій і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Міжнародная рада па захаванні помнікаў і гістарычных мясцінаў ICOMOS была ўтворана ў жніўні 1965 года, у Беларусі камітэт прадстаўлены з 2002 года. У арганізацыі працуюць гісторыкі, архітэктары, археолагі, рэстаўратары, грамадскія актывісты, з'яднаныя праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў Беларусі.

EB_logo.jpg

Міжнародная недзяржаўная арганізацыя "ЕўраБеларусь" была ўтворана ў 2009 годзе і аб’яднала шэраг праўдстаўнікоў аналітычных, экалагічных і іншых грамадскіх арганізацый. Дзейнасць “ЕўраБеларусі” прысвечаная стымуляванню і падтрымцы праеўрапейскаму развіццю Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх зносін на разнастайных узроўнях. 

#ПраваНаСпадчыну - гэта партнёрская ініцыятыва Беларускага камітэта ICOMOS і МНГА «ЕўраБеларусь», скіраваная на пашырэнне і забеспячэнне права ўдзелу грамадзян у кіраванні культурнай спадчынай. Правы грамадзян на спадчыну і прынцыпы такога ўдзелу на аснове сумеснай адказнасці замацаваны ў Рамачнай канвенцыі Савета Еўропы аб каштоўнасці культурнай спадчыны для грамадства - Канвенцыі Фару 2005 года.

Беларусь не з'яўляецца ні членам Савета Еўропы, ні бокам, якая падпісала Канвенцыю. Мадэль кіравання культурнай спадчынай у краіне з'яўляецца вертыкальнай. Аднак мы лічым, што сучасныя прынцыпы і падыходы да спадчыны як да кантэксту сацыяльнага ўзаемадзеяння і шматбаковага дыялогу розных суб'ектаў варта адстойваць і ў нашай краіне.

Наша ініцыятыва (кампанія) з глыбокай павагай ставіцца да ўсіх тых ініцыятыў, арганізацый і грамадзян, якія шмат год абараняюць і захоўваюць для нашай будучыні унікальную культурную спадчыну Беларусі. Кампанія працягвае ідэі, распрацоўкі і прапановы, якія нарадзіліся ў рамках папярэдніх сумесных дзеянняў: праекта CHOICE, конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і іншых.

Мы запрашаем далучацца да ініцыятывы ўсім зацікаўленым грамадзянам і ініцыятывам, якія падзяляюць нашы мэты, на самых розных узроўнях:

  • у якасці экспертаў: у распрацоўцы інтэлектуальных прадуктаў, даследчай і аналітычнай працы па выяўленні лепшых практык і рэфлексіі памылак;
  • у зборы і распаўсюдзе інфармацыі, у тым ліку новых этычных і прафесійных стандартаў;
  • у арганізацыі адукацыі, асветы і абмену вопытам;
  • у пошуку і распрацоўцы найлепшых і адэкватных для нашай краіны мадэляў ўдзелу грамадзян у кіраванні спадчынай, ад маніторынгу да пошуку інвестараў і распрацоўкі пілотных праектаў.

З намі можна звязацца праз:

Email_pic.png
Workplace.png
Каардынацыйная прастора на Workplace.com

"Права на спадчыну"

bottom of page